PRO
Дизайн (beta 0.4)
Сообщить об ошибке

Конкурс на стварэнне лагатыпу для Лабараторыі перакладу

Для новага праекту нефармальнай акадэмічнай супольнасці «Беларуская філасофская прастора» (http://www.prastora.org/) «Лабараторыя мастацкага і навуковага перакладу» паўстала неабходнасць стварэння лагатыпу.

«Лабараторыя мастацкага і навуковага перакладу» займаецца распрацоўкай сацыяльна-гуманітарнай тэрміналогіі на беларускай мове, а таксама перакладамі класічных тэкстаў на беларускую мову. Пра дзейнасць лабараторыі можна даведацца па спасылцы: http://www.prastora.org/the-great-500-translations

Лагатып павінны 1) адлюстроўваць спецыфіку дзейнасці лабараторыі перакладу; 2) аднолькава добра выглядаць у каляровым і чорна-белым варыянце.

Працы прымаюцца на электронны адрас logobfp@gmail.com да 14 студзеня. Прыз – 100 еўра.
Пераможца будзе абвешчаны 16 студзеня.

Добавить в  | Читать в RSS  |