Конкурс на стварэнне канцэпцый Усебеларускай выстаўкі сучаснага мастацтва
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’явіла конкурс на стварэнне канцэпцый Усебеларускай выстаўкі сучаснага мастацтва ў Мінску. Мэтай конкурсу з’яўляецца адлюстраванне новых тэндэнцый сучаснага мастацтва ў Беларусі, папулярызацыя сучаснага мастацтва ў беларускім грамадстве.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць мастацтвазнаўцы, мастакі і іншыя асобы, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення выставак.
У канцэпцыі павінна быць улічана тое, што выстаўка з’яўляецца буйным праектам рэспубліканскага маштабу і праводзіцца ў павільёне РУП “Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 14.
Конкурсныя матэрыялы для прыняцця ўдзелу ў конкурсе падаюцца ў Міністэрства культуры да 10 сакавіка 2012 г.
Для пераможцаў
конкурсу ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі.
Пераможца
конкурсу, які атрымаў 1-е месца, можа быць з яго згоды куратарам выстаўкі.
Правядзенне выстаўкі плануецца ў верасні–кастрычніку 2012 г.
Падрабязная інфармацыя змяшчаецца на сайце www.kultura.gov.by.



