ДИЗАЙН

/ Главная / Новости /

PROdecor-2015

Завершаны конкурс прафесійнага майстэрства ў дэкаратыўнай аздобе PROdecor-2015, які быў заарґанізаваны салонам PREMIUM Decor пры ўдзеле Саюза дызайнераў Беларусі, прадстаўніцтва канцэрна DAW ў Беларусі (гандлёвыя маркі Caparol, Alpina, Disbon, і інш.), беларускага вытворцы лакафарбавых матэрыялаў кампаніі МАV. Партнёрамі конкурсу выступілі кампаніі «А-100» і «Атлант Тэлекам».

У конкурсе PROdecor-2015 бралі ўдзел майстры, якія прафесійна працуюць у галіне дэкаратыўнага аздаблення, а таксама дызайнеры і мастакі. Мэта конкурсу - падвышэнне культуры стасавання дэкаратыўных і аздобных матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь, падтрыманне таленавітых майстроў-апрацоўшчыкаў і рэпрэзентацыя іх твораў для шырокага абмеркавання.

30 верасня аўтарытэтнае журы ў складзе вядомых беларускіх архітэктараў і дызайнераў Аляксандра Трусава (старшыня журы), Дзмітрыя Сурскага, Льва Агибалова і Аляксандра Дашко падвялі вынікі творчага спаборніцтва майстроў.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі твораў ўдзельнікаў былі крэатыўны погляд, унікальнасць тэхнікі нанясення, мастацкі эфект.

У намінацыі «Лепшая фактура» лепшымі працамі былі прызнаны: «Ракушачнiк» Паўла Васіленка, кампанія «Интерьерстрой» і «Кветка шыпшына» Ігара Таволжанскага, MAV.

Намінацыя «Лепшае эмацыянальны выраз» - «Смак эндарфiнаў», рэпрэзентаваны адмыслоўцамі PREMIUM Decor, і «Блакiт хваляў» Марыны Казюкі, MAV.

Пераможцамі ў намінацыі «Лепшае каляровае вырашэнне» сталіся творы «Эвалюцыя скарбу» і «Венецыянскае захапленне», PREMIUM Decor.

Адмысловыя прэміі журы:

«Лепшае выяўленчае адлюстраваньне» - «Капiтэль», Ірына Бараноўская.

«Мінімалістычнае вырашэнне» - «Ґеаметрыя», Галубоўскі Уладзімір.

Ўзор «Стары замак» Марына Казюк быў асабліва адзначаны старшынём журы А.Трусавым і чальцом журы А.Дашко.

Спецыяльныя прэміі арґанізатараў конкурсу атрымалі творы «Сацін» Алеґа Аўсіенкі, «Аґрэст» Наталлі Шапавалавай, «Вугаль» Віталя Худабердыева, «Каньён» Віктара Мурашкі, «Сакавiк» Паўла Крука і «Старое золата» Андрэя Ашмянца.

Конкурсныя ўзоры ўжо актыўна выкарыстоўваюцца на аб'ектах Мінска.