ДИЗАЙН

/ Главная / События /

Выстава ілюстрацый часопіса «Макулатура»

1 ліпеня 2014 а 18.00 у галерэі «Беларускага саюза дызайнераў» (вул. Брылеўская 14) адбудзецца адкрыццё выставы ілюстрацый часопіса «Макулатура».

Макулатура імкнецца адкрываць новыя імёны ў літаратуры і мастацтве, разьвіваць культуру сваёй краіны, вынайсьці як мага болей талентаў і пазнаёміць чытачоў з выдатнымі й сьмелымі рэчамі, якія ёсьць у Беларусі. Падтрымаць разьвіцьцё літаратуры й мастацтва, даць творцам свабодную ад межаў і цэнзуры пляцоўку выказвацца й працаваць. Дасьледаваць сучаснае становішча ня толькі ў Беларусі але й па ўсім сьвеце, і з гэтаю мэтаю часопіс таксама друкуе сучасных замежных аўтараў у беларускіх перакладах.

Макулатура імкнецца заахвоціць новае пакаленьне беларусаў да экспэрымэнтаў і творчасьці, стварыць новую плынь у мастацтве і літаратуры. Часопіс агучвае сацыяльныя, мастацкія і камунікатыўныя праблемы. На старонках часопіса тэксты прадстаўляюць сучасную Беларусь, яе становішча і месца ў Эўропе і сьвеце.

Макулатура шукае і знаходзіць творцаў, якія па-новаму асэнсоўваюць прасторы ў краіне, інакш пераглядаюць сацыя-культурны ўнёсак у грамадзтва, канструююць будучыну мастацтва.

Важны аспэкт – мова часопіса. Тытульная мова – беларуская, мова перакладаў – таксама, ужываюцца дзьве сыстэмы правапісу – у залежнасьці ад жаданьня аўтара, друкуюцца і арыгінальныя расійскамоўныя творы. Такім чынам, чытацкая аўдыторыя – разнастайная.

Часопіс стварае падмурак новаму пакаленьню беларусаў. Макулатура свой самастойны накірунак у мастацтве і літаратуры.

Выстава будзе доўжыцца да 15 ліпеня 2014
уваход вольны
на адкрыцьці будзе прэзентавана «Макулатура 6 – Славацкая»


будуць прадстаўленыя працы:

Дашы Заічанка
Ганны Бундзелевай
Іры Куц
Вольгі Якубоўскай
Васілісы Палянінай-Календа
Уладзіміра Габідуліна
Алены Гайдук
Яўгена Шадко
ian pavetra
Sakuma Shigeru
Кастуся Жыбуля
Леры Лазук
Кацярыны Шалкоўскай

https://www.facebook.com/makulaturakalenda
http://vk.com/makpaper
www.makpaper.com
www.makpaper.com