ДИЗАЙН

/ Главная / Новости /

Трэці тыдзень праграмы «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта» - на што ісці

Информация о статье: Дата добавления:

Праграма суправаджальных мерапрыемстваў выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe: ад квадрата да аб'екта» на 07.05-10.05 (пр-т Пераможцаў, 14)


7 мая, серада
16.00 – 18.00. Аўтарская сустрэча з удзельнікамі аб'яднання «Няміга-17», а таксама прагляд дакументальнага фільма «N-17. Паэзія Абстрактнага» (26 хв.).



Марына Бацюкава, з серыі «Жадаеце іх пачуць - глядзіце!», 2010

8 мая, чацвер
16.00 – 18.00. Адкрытае абмеркаванне. «Фотаздымак сёння: рамяство, мастацтва або дакументацыя рэчаіснасці?»Мадэратары: А.Белявец, Д.Амяльковіч.Абмеркаванне арганізавана сумесна з часопісам «Мастацтва» і газетай «Культура».




Крысціян Балтанскі, «Autel de Lycée Chases», 1986–87

10 мая, субота
15.00 – 17.00. Праграма дыскусійнага кінаклуба «Сучаснае мастацтва сёння: тэмы, метады, персанажы». Фільм «Магчымыя жыцці Крысціяна Балтанскага» (2010). Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія з удзелам беларускіх мастакоў. Каардынатар У.Парфянок.



'

10 мая, субота
18.00 – 19.30. Канцэрт ансамбля этнічнага сюррэалізму, арцелі па выпрацоўцы энергіі, шаманскага рок-н-ролу «Нагуаль».

Уся праграма на www.avant-garde.by

Кошт квіткоў: 25 000 - для членаў творчых саюзаў, навучэнцаў ПТВ, ССНУ і студэнтаў ВНУ (пры прад'яўленні дакумента); 15 000 - для пенсіянераў і школьнікаў (пры прад'яўленні дакумента); 50 000 - для астатніх катэгорый наведвальнікаў; 120 000 - на аднаго чалавека з экскурсійным абслугоўваннем.
Выстава «Avant-gARTe: ад квадрата да аб'екта» праходзіць з 21 красавіка па 10 чэрвеня па адрасе: пр-т Пераможцаў, 14. Час працы: з 11:00 да 21:00.


Комментарии к статье (0)

Добавить свой комментарий




Добавить новый комментарий: (Разрешённые теги: <b><i><br>)