ДИЗАЙН

/ Главная / Новости /

Адкрыццё сумеснай выстаўкі Валянціна і Аляксея Губаравых «ВЕРТЫКАЛЬНЫЯ ВУГЛЫ»

Гэта выстаўка двух дыяметральна розных мастакоў, але блізкіх родзічаў, Губарава-бацькі і Губарава-сына. У дакладных навуках паняцце "Вертыкальныя вуглы", а менавіта такую назву мае іх сумесная выстаўка, азначае сумяшчэнне дзвюх самастойных ліній ў адной кропке, у выніку чаго ўтвараюцца два вугла з адной вяршыняй. Мастацтва Валянціна Губарава і Аляксея Губарава – гэта таксама дзва пласта выяўленчага мастацтва, якія, нягледзячы на роднасную сувязь, існуюць самадастаткова, маюць ўласную ідэялогію і ўласную пластычную мову.
Жывапіс Губарава-старэйшага - шматпластовы як ў апавядальным, так і ў жывапісным кантэкстах. Ён мае мноства деталяў і падтэкстаў. Яго сувязь з наіўным мастацтвам відавочная.
У жывапісу Губарава-малодшага сюжэтныя і жывапісныя складнікі даведзены да крайняга мінімалізму. Гэта – сумесь дэкадансу, мінімалізму і экспресіянізму ці, як вызначае сам Аляксей свой накірунак, "Канцэптуальны прымітывізм".
Вось такім чынам і рознымі шляхамі часам зыходзяцца дзве лініі.

Валянцін Губараў

Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1948 годзе.
Вучыўся ў мясцовым мастацкім вучылішчы, а затым на графічным факультэце Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Ганаровы сябра мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр», Германія. З 1994 года – эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols», Францыя. З 2006 года – кантракт з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт», Мінск. У 2005-2012 гг. – паспяховы ўдзел на аукцыёнах «Christie» (Лондан, Вялікабрытанія), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж, Францыя), а таксама "KINSKY" (Вена, Аўстрыя).  Работы знаходзяцца ў музеях і прыватных калек­цыях шматлікіх краін свету. З 1981 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Сябра Беларускага саюза мастакоў.
З 1975 года жыве ў Мінску.

Аляксей Губараў

Нарадзіўся ў Мінску ў 1981 годзе.
Дзейнасць:
жывапіс, фатаграфія, мультымедыя, канцэптуальнае мастацтва.
Адукацыя:
1987-1999 – Мінскі Мастацкі Ліцэй.
1999-2004 – Мінскі Інстытут Кіравання, факультэт сучасных замежных моў.
2005-2012 -- West Bohemian University in Pilsen (Чэшская Рэспубліка), факультэт мастацтваў і дызайну, спецыялізацыя «графіка і медыяльная ілюстрацыя».

Аляксей Губараў:

Валянцін Губараў: